Міхась Ткачоў: Нягледзячы на ніякія адкаты, працягваю верыць у наш народ

10 сакавіка 1942 году нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг і гісторык архітэктуры, палітычны дзяяч. Міхась Ткачоў (10. 03. 1942, Мсьціслаў - 31. 10. 1992, Менск), беларускі гісторык, археоляг, палітычны дзеяч. Ткачоў нарадзіўся ў настаўніцкай сямі. Бацька ў тым жа годзе загінуў на фронце пад Ленінградам, і пасьля вайны будучага гісторыка выхоўваў айчым. Пачатковую адукацыю Ткачоў атрымаў у родным Мсьціславе ў сямігодцы № 3. Пры паступленьні на гістфак БДУ сутыкнуўся з адной недарэчнасьцю: «Калі паслаў дакумэнты на гістфак, то да ўступных экзаменаў рыхтаваўся па беларускіх падручніках, хоць школа наша была расейскамоўная.