У Гародні прэзентавалi кнігу «Шляхамі БНР»

Кніга прысвечана да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Кнігу пра гістарычныя месцы звязаныя з Беларускай Народнай Рэспублікай прадставілі ў Цэнтры гарадскога жыцця. Аўтарамі выдання «Шляхамі БНР. Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі» з’яўляюцца вядомыя гісторыкі з розных гарадоў Беларусі і замежжа, паведамляе «Радыё Рацыя». Кнігу прадставіла гісторык Іна Соркіна, якая назвала яе ўнікальным выданнем:– Упершыню пад адной вокладкай сабраныя асноўныя адрасы звязаныя з Беларускай Народнай Рэспублікай.