Рада БНР выступіла са зваротам з нагоды 100-й гадавіны БНР

Івонка Сурвіла жадае беларусам, каб «юбілейны год БНР быў для вас асабліва плённым і шчаслівым». Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла са зваротам з нагоды 100-й гадавіны БНР. Дакумент падпісаны старшынёй Рады Івонкай Сурвілай, перадае «Польскае радыё». «У гэтыя сотыя ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі пішу вам з асаблівай прыемнасьцю, бо вельмі ганаруся, што наш народ, ня гледзячы на ўсё, што давялося перажыць падчас гэтых ста гадоў, ня страціў веры ў ідэалы 25-га Сакавіка, веры, што яго таксама чакае пачэснае месца ў сямі вольных народаў сьвету», — зазначаецца ў пасланні.