Сельсавет пад Магілевам пераблытаў 100-годьдзе БНР з 23 лютага

І памылкова паведаміў пра ўручэньне мэдалёў з нагоды абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. 27 лютага «моўны інспэктар» Случак накіраваў у Пашкаўскі сельсавет Магілёўскага раёна запыт наконт заплянаваных мерапрыемстваў з нагоды юбілею БНР. У адказе падпісаным выконваючай абавязкі старшыні сельсавета Дземянковай гаворыцца:«Наш ваш запыт Пашкаўскі сельскі выканаўчы камітэт паведамляе, што з нагоды 100 год абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі Пашкаўскім сельскім выканаўчым камітэтам уручана тры мэдалі». Копія ліста разышлася па сацыяльных сетках і сайтах СМІ.