Як з’явілася ідэя беларускай дзяржаўнасці

Да пачатку 1990-х гадоў да архіўных звестках пра БНР мелі абмежаваны доступ нават даследчыкі з дзяржаўных устаноў БССР. Галоўным чынам яны выкарыстоўваліся спецслужбамі і ў контрпрапагандзе. Менавіта з гэтых — вызначаных з дапамогай спецслужбаў — момантаў складзеныя міфы пра БНР, якія былі шырока распаўсюджаныя ў савецкія часы. Архіўныя крыніцы з’яўляюцца аўтарытэтнейшымі, яны выклікаюць больш даверу, павагі. Таму з багатых ведаў пра пачатак беларускай дзяржаўнасці — Беларускую Народную Рэспубліку — вызначым тыя, якія належаць да архіўных крыніц, захоўваюцца ў дзяржаўных архівах.