Беларускія гісторыкі прадставiлi даведнік «Шляхамі БНР»

Выданне прысвечана адрасам незалежнасці. Да 100-гадовага юбілею Беларускай Народнай Рэспублікі сумесны праект Hrodna. life і выдавецтва «ЮрсаПрынт» прадстаўляе выданне, прысвечанае адрасам незалежнасці. Гэта месцы, што непарыўна звязаны з БНР у Мінску, Гродне, Магілёве, Брэсце, Гомелі, а таксама мясціны, звязаныя са Слуцкім збройным чынам. Аўтарамі даведніка «Шляхамі БНР: да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі» сталі выбітныя беларускія гісторыкі і краязнаўцы Сяргей Харэўскі, Андрэй Чарнякевіч, Аляксандр Агееў, Ігар Пушкін, Ірына Лаўроўская, Валянціна Лебедзева, Юрась Бачышча, Іна Соркіна.