Вольга Нікалайчык: Пратэст — гэта адзінае, на што рэагуе Лукашэнка, і адзінае, калі нас чуе Эўропа

Чаму неабходна мірнае шэсьце пратэсту на Дзень Волі 25 сакавіка. Пра гэта «Радыё Свабода» расказала грамадзкая актывістка, рэжысэрка дакумэнтальнага кіно Вольга Нікалайчык. — Вольга, за апошнія дні вы некалькі разоў даволі эмацыйна выказваліся ў сацыяльных сетках наконт той тэмы, якая цяпер, бадай, самая гарачая ў беларускай незалежнай супольнасьці — пра фармат адзначэньня 25 сакавіка. Які аспэкт у гэтых дыскусіях вас найбольш закрануў, зачапіў, выклікаў вашу эмацыйную рэакцыю?— Па-першае, я заўсёды была прыхільніцай пратэсту. Бо мы жывем у ГУЛАГу, у краіне, якая стала турмой пад адкрытым небам для вольных духам людзей.