Мова жыве ў генах беларусаў

Палітычныя змены абавязкова адбудуцца. У мітуслівым змаганні за матэрыяльнае выжыванне, у побытавых дробязях, ад якіх нікуды не дзецца, многія насельнікі Беларусі не здольныя аб’ёмна і глыбока паглядзець на шлях, пройдзены за доўгія гады аўтарытарызму. Між тым наша навейшая гісторыя вымагае сур’ёзнага аналізу і аб’ектыўных высноў. Паводле заяў нязменнага кіраўніка, мясцовай прапаганды і зацікаўленых замежных піяршчыкаў рэжыму, беларусы — самыя шчаслівыя людзі на планеце. У краіне пануе спакой і стабільнасць, яна квітнее. Але дэмагагічнай балбатні мы наслухаліся, як кажуць у народзе, па завязку, надышла пара глядзець у вочы горкай праўдзе.