Прафэсар Мікола Савіцкі: 100 год БНР — гэта зьнічка Адраджэньня

Для беларуса «100 БНР» зойме пачэсны пасад з мовай, культурай, Радзімай, Бацькаўшчынай. «Радыё Свабода» публікуе тэкст прафэсара Міколы Савіцкага дасланы на конкурс «100 словаў да 100-годзьдзя БНР». «100» — гэта гістарычная адзінка часу, нешта вялікае за гарызонтам асабістага зямнога чалавечага жыцьця. «100 БНР» — для сьвядомага беларуса — гэта нешта чутае, вядомае, а для бальшыні беларусаў — нячутае і невядомае, але для ўсіх нешта сакральнае, абуджальнае, узрушальнае, узвышальнае, узмацняльнае, бяздонна багатае ўнутраным сэнсам і цяжка выканальнае словамі.