«Cваю свабоду трэба адваёўваць»

Дзень Волі – сімвал нашага змагання і гатоўнасці бараніць сваю краіну. Актывісты апазіцыі і ўдзельнікі штодзённай акцыі «Сэлфі незалежнасці» абяцаюць быць 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа і запрашаюць на святочнае шэсце ўсіх патрыётаў, пiша сайт Беларускага Нацыянальнага Кангрэса. — Дзень Волі — гэта сімвал нашай свабоды, — распавядае Юлія. — 25 сакавіка абавязкова трэба выходзіць на вуліцы. Ў гэты дзень у гэтым годзе мы абавязкова пройдзем святочным шэсцем ад плошчы Якуба Коласа па праспекту Незалежнасці. Я і мае сябры будзем там, каб паказаць што мы усё памятаем, паказаць, што мы людзі, што ў нас ёсць гонар, што мы не статак, які можна загнаць за агароджы.