«Гэта зубры, волаты нашай гісторыі»

Георгі Штыхаў быў адным з найбольш аўтарытэтных беларускіх археолягаў. Ягоныя манаграфіі «Старажытны Полацак» і «Гарады Полацкай зямлі» сталі клясыкай беларускай археалёгіі. Георгі Штыхаў памёр 2 сакавіка ва ўзросьце 90 гадоў. У «Вянку памяці» на «Радыё Свабода» яго згадваюць калегі і вучні. Сяргей Тарасаў, гісторык, археоляг«Георгі Васілевіч Штыхаў — чалавек, які яшчэ пры жыцьці стаў неад’емнай часткай нашай гісторыі. Ня толькі археалёгіі, але гісторыі як такой. Для мяне асабіста гэта чалавек, які мяне ўвёў у навуку. Пад ягоным кіраўніцтвам я пачаў свой першы археалягічны сэзон, першыя раскопкі ў 1975-м годзе.