Аляксандар Ірванец: Каб вы дастойна адзначылі 100 год БНР і далей змагаліся

Украінскі пісьменнік распавёў, чаму ён любіць Беларусь. У межах ХХV Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша ў Менск прыехаў вядомы ўкраінскі пісьменьнік і перакладчык Аляксандар Ірванец з прэзентацыяй сваёй новай кнігі «Харків 1938». Карэспандэнт «Радыё Свабода» сустрэўся з аўтарам перад «Украінскім вечарам» у кнігарні «Логвінаў» ды пагаварыў па-беларуску пра кніжны кірмаш, літаратуру і тое, як вайна робіць гарады Ўкраіны ўкраінскімі. «Альтэрнатыўная гісторыя пра тое, як бы ў нас на месцы паразаў былі перамогі». — Як вам сёлетняя Менская міжнародная кніжная выстава?— Добрае ўражаньне: шмат выдавецтваў, шмат расейскіх, нейкія экзатычныя — Карэя, Палестына, на кіеўскіх выстаўках ня ўсе такія прадстаўленыя.