![]()
Народ змагаецца за памяць пра Рыгора Барадуліна. Нават калі не цікавіцца літаратурай, то песні на вершы Рыгора Барадуліна знаёмыя ці не кожнаму беларусу. «Трэба дома бываць часцей», «Будзьма», «Зорка босая» – ведае старэйшае пакаленне, «Белая яблыня грому» на слыху ў моладзі. З сапраўды народным паэтам Рыгорам Барадуліным журналіст Глеб Лабадзенка пазнаёміўся, калі быў 13-гадовым. Сёння згадвае яго з цеплынёю. «Гэта найвялікшы падарунак лёсу для мяне, гэта чалавек які найбольшы ўплыў на мяне ў прынцыпе зрабіў. Я думаю, што гэта самае лепшае, што са мной магло здарыцца ў жыцці.