![]()
Патрыёты працягваюць няроўную барацьбу за свабоду і незалежнасць краіны. Спрэчкі вакол фармата мерапрыемства ў 100-ю гадавіну Дня Волі - гэта выразнае адлюстраванне падзелу, які існуе ў беларускай патрыятычнай апазіцыі. Адна яе частка працягвае няроўную барацьбу за свабоду і незалежнасць краіны, небяспека якой зараз зноў расце. Другая выбрала стратэгію прыстасоўвання да існуючай сітуацыі. Гаворка нават не пра тое, што без першай часткі патрыятычных сіл не было б нават прадмету для дыскусіі. Бо ўлада адправіла б апазіцыю святкаваць юбілей на звыклы «сабачнік», а тая б звыкла пагадзілася.