![]()
24-га сакавіка беларусы Нью-Ёрку і навакольляў зьбіраюцца разам, каб урачыста адзначыць 100-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Сьвяточнае мерапрыемства адбудзецца 24-га сакавіка (субота) 2018 г. у 4W43 Building – SOCIAL HALL па адрэсе 4 West 43rd Street, New York, NY 10017, паведамляе Рада БНР у «Фэйсбуку». Вашай увазе прапануецца папярэдняя праґрама мерапрыемства:12:00 Рэґістрацыя• Буфэт са стравамі нацыянальнай беларускай кухні• Кірмаш беларускіх сувэніраў да стагодзьдзя БНР• Выстава гістарычных дакумэнтаў, кніг, пэрыёдыкі, фатаґрафій, твораў мастацтва і іншых артэфактаў1:00 Афіцыйнае адкрыцьцё• Прывітальныя словы Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы• Прывітальныя словы першага амбасадара ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Дэвіда Суорца• Віншаваньні з Днём Волі ад сяброўскіх арґанізацый і беларусаў сьвету• Даклад доктара гістарычных навук, прафэсара Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук Алеся Смалянчука “Ад беларускай ідэі да БНР”• Даклад прафэсара Wartburg College (Аёва), выканаўчага дырэктара Цэнтра беларускіх дасьледаваньняў (Канзас) Паўліны Сурвілы “Сучаснае значэньне БНР для беларускай ідэнтычнасьці”2:30 Кава-паўзаСьвяточная віктарына і лятэрэя з падарункамі3:00 Культурная праґрама• Канцэрт• Гуляньні з народнымі беларускімі сьпевамі і танцаміУваход: $38 даляраў (у дзень мерапрыемства – $50), дзеткам бясплатна.