Знойдзеная магіла кіраўніка ўрада БНР Язэпа Варонкі

Беларускі сацыяліст быў у цэнтры падзей, дзякуючы якім беларусы аднавілі сваю дзяржаўнасць. Сябар Цэнтральнага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, Язэп Варонка ўваходзіў у Вялікую беларускую раду, а пасля стаў старшынём урада, які называўся тады Народны Сакратарыят, і міністрам замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі. Калі Расія і Польшча ўрэшце падзялілі Беларусь між сабой, Варонка выехаў у ЗША. Ад 1923 года ён жыў у Чыкага. Было вядома, што першы старшыня Народнага Сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі Язэп Варонка пахаваны на праваслаўных могілках у Чыкага, але дзе канкрэтна — ніхто не ведаў.