![]()
85 год таму нарадзіўся настаўнік і паэт Мікола Грышан, які ўсё жыццё размаўляў і думаў па-беларуску. У Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася літаратурная сустрэча, якую наладзілі Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў, Дзятлаўская суполка ТБМ і супрацоўнікі музея, перадае «Радыё Рацыя». Сустрэча была наладжана з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння дзятлаўскага паэта і настаўніка Міколы Грышана (1933-2016). На сустрэчу ў Дзятлава завіталі кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка, літаратуразнавец, прафесар Гарадзенскага ўніверсітэта Аляксей Пяткевіч, паэт Юрка Голуб, пісьменнік, краязнавец, гісторык і журналіст Сяргей Чыгрын.