Ля гарадской управы Гайнаўкі адбылася акцыя «Вечная памяць»

На Беласточчыне прайшла акцыя «Вечная памяць». На пляцы ля гарадской управы Гайнаўкі адбылася акцыя «Вечная памяць». На ёй ушаноўвалі ахвяр злачынстваў Рамуальда Райса «Бурага», якога лічаць сваім героем ультраправыя сілы, што з’ехаліся ў горад на Марш выклятых жаўнераў. Фота: racyja. com На акцыі ў памяць загінулых ад рук «Бурага» беларусаў прысутнічаў карэспандэнт «Радыё Рацыя» Валя Лаеўская:— Паўгадзіны працягвалася акцыя «Вечная памяць» на цэнтральнай плошчы Гайнаўкі. Былі запаленыя знічы. Арганізатары чыталі спісы загінулых у Залеўанах, Шпаках, Занях, Вульцы-Выганоўскай і ў іншых месцах на Беласточчыне.