У Берасці адкрылася выстава постэраў пра польскую аперацыю НКУС

Выстава праходзіць у Генеральным консульстве Польшчы. У Генеральным консульстве Польшчы ў Берасці адкрылася выстава постэраў пад назвай «Польская аперацыя НКУС 1937-1938». Акрамя выставы, на ўрачыстым адкрыцці з дакладамі выступілі гісторыкі з краіны-суседкі: прафесар ксёндз Раман Дзванкоўскі з Любліна і прафесар Войцэх Слешыньскі з Беластоку, перадае «Радыё Рацыя». Абодва, шмат часу правялі ў архівах, каб даведацца пра маштабы аднаго з эпізодаў – «польскага», пад час «вялікага тэрору» у СССР. Кажа прафесар, дырэктар музея памяці Сібіры ў Беластоку Войцэх Слешыньскі: — Нехта скажа: «адзін з эпізодаў вялікага тэрору», бо з гледзішча ўсёй трагедыі, якая адбывалася ў тыя часы, гэта — адзін з эпізодаў, польскі эпізод.