115 гадоў таму нарадзіўся старшыня Рады БНР Вінцэнт Жук-Грышкевіч

Актыўны дзеяч беларускага руху, настаўнік паходзіць з мястэчку Будслаў, што на Мядзельшчыне. Беларускі грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік Вінцэнт Жук-Грышкевіч нарадзіўся 10-га (23-га) лютага 1903 года ў мястэчку Будслаў, што на Мядзельшчыне, перадае «Радыё Рацыя». Вучыцца пачаў у мясцовай беларускай гімназіі, а пасля яе закрыцця перайшоў у Віленскую гімназію, якую скончыў у 1922 годзе. Родную літаратуру там выкладаў Антон Луцкевіч, пасля Жук-Грышкевіч ня раз падкрэсліваў, што выхоўваўся пад уплывам братоў Луцкевічаў. Далей меў навучанне ў знакамітым Пражскім універсітэце, які скончыў у 1926 годзе.