«Беларускамоўныя павінны праявіць салідарнасць»

Набірае моц кампанія па беларусізацыі дашкольнага выхавання. Вядомы актывіст ТБМ з Баранавічаў Віктар Мезяк заклікае актыўна падпісваць петыцыю з патрабаваннем да Міністэрства адукацыі вырашыць праблему дыскрымінацыi беларускамоўных дзяцей, піша «Салідарнасць». Сёння ў тым ліку ў Мінску бацькі не могуць аддаць дзяцей у садок, каб там з імі гаварылі на роднай мове. Нават у нешматлікіх беларускамоўных групах з імі ў асноўным кантактуюць па-руску. У петыцыі неабыякавыя бацькі сярод іншага патрабуюць ад Міністэрства адукацыі змяніць сістэму запісу дзяцей у садкі (дадаць графу «Пажаданая мова навучання»); сфармаваць асобную чаргу для бацькоў, якія хочуць аддаць сваіх дзяцей у групы з беларускай мовай навучання (каб прасцей іх было сфармаваць); увесці ў службовыя патрабаванні да педагагічных работнікаў пункт пра абавязковае валоданне беларускай мовай і інш.