Андрусь Горват: Ёсць добрыя людзі, а ёсць тыя, з кім я яшчэ не знаёмы

Знакамiты аўтар наведаўся ў Брэст, дзе ўзяў удзел у курсах «Мова нанова». Тры гады таму журналіст Андрусь Горват кінуў жыццё ў сталіцы і пераехаў на радзіму сваіх дзядоў - аднаўляць стары дом у вёсцы Прудок на Гомельшчыне. А праз тры месяцы прачнуўся знакамітым. Яшчэ праз год пабачыў свет першы наклад дзённіка Андруся - «Радзіва Прудок». Малады аўтар стаў пераможцам прэміі «Дэбют» у намінацыі «Проза», увайшоў у шорт-ліст прэміі Гедройца і адзначаны за лепшую кнігу 2016 года па версіі Адама Глобуса субектыўнай прэміяй «Залатая Літара».