Як палешукі плавалі да мора

Гісторыя Каралеўскага канала. Вясною 1784 годзе ў Варшаве амаль увесь горад збегся сустракаць дзіўных гасцей, якія прыбылі на 10 суднах пад кіраўніцтвам шкіпера Сцяпана Стацкоўскага. На кожным было па трое плытагонаў, “сапраўдных пінчукоў, апранутых так, як хадзілі пінчукі сто з лішкам год назад”. Гэта былі палешукі на чале з дзедам музыканта і мастака Напалеона Орды, пінскім суддзёю Мацеем Бутрымовічам, вядомым сваімі вынаходніцтвамі і даследаваннямі, згодна якім высяваў пасечаныя на кавалкі грыбы і атрымоўваў добры з іх ураджай.