Падарожжа ў БНР: Прачнуўся народ-асілак

Падзеі Ўсебеларускага Зьезду ў 1917-м нагадвалі эпічную драму. «Радыё Свабода» працягвае публікаваць старонкі з кнігі Сяргея Шупы «Падарожжа ў БНР». Сьлёзы на схуднелых шчоках БеларусіПадзеі Ўсебеларускага Зьезду, які адбываўся ў Менску ў сьнежні 1917-га нагадвалі тэатральную дзею — такую сабе эпічную драму. Менск, гарадзкі тэатар (сёньняшні Купалаўскі), 7 (20) сьнежня 1917, 8 гадзін 45 хвілін вечара. Пачынае старшыня Зьезду Рак-Міхайлоўскі: «Народ Беларускі! Мне выпаў вялікі гонар адкрыць гэты зьезд. Праз вашы плечы я бачу ўсю Беларусь! Яна стаіць перад вамі змардаваная, поўная тугі і надзеі.