У беларускай школе ў Польшчы адзначылі Дзень роднай мовы

Вучні Комплексу школ імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляскім напісалі дыктоўку па беларускай мове. Дзень роднай мовы адзначылі таксама і ў Комплексе школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляскім на Беласточчыне, паведмаляе «Польскае Радыё». Вучні Комплексу школ з дадатковым навучаньнем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску Падляскім пішуць дыктоўку Настаўнікі кожны год стараюцца, каб гэты дзень быў адметным: раней, напрыклад, праходзілі дэкляматарскія конкурсы ці сустрэчы зь беларускімі пісьменьнікамі.