Дзве гісторыі, як маладзёны прыйшлі да беларускай мовы

21 лютага па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Усе мы ведаем, якая цяжкая сітуацыя склалася з беларускай мовай на Беларусі. І калі ў Мінску хапае асяродкаў, дзе моладзь вольна размаўляе па-беларуску, то ў правінцыі маладзёнам з гэтым значна цяжэй. Але ж такая моладзь ёсць, да прыкладу, і ў Слоніме. Карэспандэнт Газеты Слонiмскай паразмаўляў з двума маладзёнамі (хлопцам і дзяўчынай) наконт іх пазiцыі размаўляць па-беларуску. Святлана, 19 гадоў, студэнтка Слонімскага медыцынскага каледжа — Cвятлана, што для цябе ёсць родная мова?— Родная мова для мяне — гэта перш за ўсё мае карані, бо я родам з Навагрудчыны, месца, дзе калісьці паўстала магутнае Вялікае княства Літоўскае.