Андрэй Кім: Мы плацім тым, хто гатовы працаваць за ідэю

Як грамадскі актывіст зрабiў беларускамоўнае кiно папулярным. Яшчэ гадоў сем-восем таму было цяжка ўявіць, што ў айчынных кінатэатрах будуць масава дэманстравацца стужкі, агучаныя па-беларуску. Так, прагляды на беларускай мове здараліся, але насілі яны далёка не рэгулярны характар. Кожны такі паказ прыроўніваўся да сенсацыі. Выпраўляць сітуацыю ўзяўся грамадскі актывіст Андрэй Кім, стварыўшы кампанію “Кінаконг”, якая на сённяшні дзень з’яўляецца адзіным праектам, дзе займаюцца агучкай кіно па-беларуску. Пра тое, як усё пачыналася, па якіх крытэрыях у “Кінаконгу” выбіраюць фільмы, што загучаць па-беларуску, і пра творчы працэс Андрэй Кім распавядае “Народнай Волі”.