Вiдэафакт: Любімыя словы беларусаў на роднай мове

Мінакi на вуліцах Мінска назвалi сваё любімае роднае слова. Беларуская мова — самая мілагучная пасля італьянскай, вырашылі эксперты ЮНЭСКА. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Гэта значыць: ніякая яна не калька рускай альбо яшчэ якой. Але ўсялякае пачуццё гонару і годнасці перакрэслівае статыстыка. Падчас апошняга перапісу ўсяго 23,4% жыхароў краіны сказалі, што размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці. У Дзень роднай мовы tut. by папрасіў мінакоў на вуліцах Мінска назваць сваё любімае роднае слова.