Гэта я — беларускамоўны

Беларускамоўны грузін, будаўнік, актор ці бізнесмен. Чаму не? Гісторыі людзей — удзельнікаў «Перапісу беларускамоўнага насельніцтва», праведзенага ў 2016 годзе курсамі «Мова нанова», паказваюць, што беларуская мова становіцца папулярнай сярод людзей самых розных прафесій, піша «Новы Час». Максім Умецкі, будаўнік, Барысаў— Цікавіцца нашай культурай, гісторыяй і музыкай я пачаў даўно, але на роднай мове не размаўляў. Аднойчы мы гутарылі з бацькам на тэму знішчэння нашай культуры і мовы, была доўгая складаная размова, мы спрачаліся, але ўрэшце паразумеліся.