![]()
Настолкі дапамогуць паглыбіць веды ў нацыянальнай гісторыі, пашырыць слоўнікавы запас, стварыць свой сусвет. Сёння адзначаецца Дзень роднай мовы. Сайт nn. by склаў Топ-5 самых папулярных беларускіх настолак. Яны дапамогуць паглыбіць веды ў нацыянальнай гісторыі, пашырыць слоўнікавы запас, адчуць сябе ў ролі гістарычных дзеячаў, стварыць свой сусвет і нават прыручыць цмока!1. «Мова» ды «Мова. Буслік» Цудоўны падарунак да сённяшняй даты. У аснове гульні «Мова» ляжыць спаборніцтва за тытул найлепшага мовазнаўцы. Настолка дапаможа ў вывучэнні роднай мовы, а таксама ўразнастаіць ваш слоўнікавы запас.