У Менску можна будзе падпісаць копію Першай Устаўной граматы БНР

Сёлета дзень роднай мовы супадае з стагодзьдзем Першай устаўной граматы. Удзельнікі «Сьвята роднай мовы», якое пройдзе ў менскім клюбе «Грай» 21 лютага, змогуць падпісаць копію Першай Устаўной граматы БНР, паведамляе «Радыё Свабода». З такой ініцыятывай выступіла Арт Сядзіба. Арганізатары «Сьвята роднай мовы» раздрукавалі 200 асобнікаў Першай Устаўной граматы да народаў Беларусі, якая была прынятая 21 лютага 1918 году. Арыгінал Першай устаўной граматы падпісаў старшыня выканаўчага камітэту рады Першага Ўсебеларускага зьезду Язэп Варонка.