![]()
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ініцыятыва «Беларускія ўікэнды» ладзіць дадатковыя паказы сваіх фільмаў. Фільм «Шторм. Палаючы ліст» і мульцік «Таямніца Келза» пакажуць у менскім кінатэатры Масква 24 і 25 лютага адпаведна, паведамляе «Радыё Свабода». Гэтыя стужкі сабралі найбольшую колькасьць гледачоў на кінапаказах у 2017 годзе, — так абгрунтаваў выбар фільмаў мэнэджэр «Беларускіх уікэндаў» Віталь Любянчук. «Хацелася б паказаць і „Маленькага прынца“, але пакуль што не ўдалося дамовіцца з праваўладальнікамі фільма», — сказаў Любянчук.