Сяргей Жадан: Гартаў беларускую газету і адчуваў, што трапіў ва Украіну напярэдадні вайны

Беларусам нельга расслабляцца. Вядомы ўкраінскі літаратар Сяргей Жадан ужо трэці год прыязджае ў Беларусь на міжнародны паэтычным фестывалі памяці Міхася Стральцова. На сёння ён хіба самы перакладаны беларусамі ўкраінскі літаратар пасля Тараса Шаўчэнкі. Напярэдадні фэсту ў серыі „Паэты планеты” выйшаў паэтычны зборнік яго вершаў па-беларуску ў перакладах Андрэя Хадановіча. Па завяршэнні фэсту Сяргей Жадан адказаў на пытанні Беларускага Радыё Рацыя. - Ужо некалькі гадоў удзельнічаеце ў фестывалі „Вершы на асфальце”. Чым адменты сёлетні фэст?— Ён традыцыйна цудоўны, добра арганізаваны і з цікавымі паэтамі.