18 лютага 1893 году нарадзіўся Максім Гарэцкі

Cёння спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. 18 лютага (6 лютага па старым стылі) спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў сучаснай нацыянальнай прозы, драматурга, публіцыста, вучонага, педагога Максіма Гарэцкага. Tut. by згадаў біяграфію і творчасць пісьменніка. Максім Гарэцкі нарадзіўся у 1893 годзе ў вёсцы Малая Багацькаўка, што на Мсціслаўшчыне, у сялянскай сямі, дзе акрамя яго было яшчэ чацвёра дзяцей. Хлопчык меў добрую музычную памяць і граў на скрыпцы, балалайцы, з захапленнем слухаў і запамінаў народныя песні.