Сталі вядомыя новыя скандальныя факты аб акумулятарным заводзе ў Берасьці

Завод будзе будаваць такое ж прадпрыемства, якое ў Ваўкавыску зачынілі за шматлікія парушэньні. Ужо 34 тысячы подпісаў сабраныя супраць будовы ў Берасьці акумулятарнага заводу кампаніі «АйПауэр». Падрадчыкам выступае кітайская кампанія «Аньхойская зьнешнеэканамічная будаўнічая карпарацыя». Завод будзе мець нэгатыўны ўплыў на навакольнае асяродзьдзе, а тым самым будзе адмоўна ўплываць на здароўе гараджан. Акрамя таго, у справе былі парушаныя многія нарматыўныя акты, паведамляе «Польскае радыё». Першым быў парушаны прынцып правядзеньня грамадзкага абмеркаваньня, якое было толькі фармальным.