Паэтка Даша Бялькевіч: 25 сакавіка ў Менску выступяць лепшыя беларускія музыкі

Паэтка родам са Слоніма расказвае, як адсвяткаваць 100 гадоў аднаўлення беларускай дзяржаўнасці. Зусім хутка будзе святкавацца 100 гадоў аднаўлення беларускай дзяржаўнасці, то бок абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (беларусы страцілі сваю дзяржаўнасць у 1795 годзе пры трэцім падзеле Рэчы Паспалітай). Па ўсёй краіне і асабліва ў Мінску плануюцца разнастайныя імпрэзы культурніцкага характару, прымеркаваныя да гэтай даты. Актыўны ўдзел у падрыхтаванні да святаў бярэ і таленавітая паэтка, былы сябра культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзіба» Даша Бялькевіч, якая родам са Слоніма.