Марш абураных беларусаў: год пасля пратэсту

Пасля 17 лютага ў Беларусі пачаліся масавыя хваляванні супраць дэкрэту №3. Год таму, 17 лютага 2017 года, у Мінску адбыўся першы Марш абураных беларусаў, які паклаў пачатак масавым пратэстам супраць дэкрэту аб дармаедах па ўсёй краіне. Што змянілася за гэты час?Самым разумным было б адмяніць злашчасны дармаедскі дэкрэт. Але тады ўзнікае праблема не столькі палітычная, колькі псіхалагічная. Адмена стала б для Лукашэнкі прызнаннем сваёй памылкі. Тут ужо не зваліш на чыноўнікаў, бо ўсе памятаюць, хто быў ініцыятарам і галоўным публічным абаронцам гэтай ідэі.