У Менску прайшоў фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова

Вядомыя лiтаратары згадалi расстраляных паэтаў 30-х гадоў. У Менску завяршыўся Стральцоўскі паэтычны фестываль «Вершы на асфальце». Другі дзень атрымаўся яшчэ больш насычаным рознымі мерапрыемствамі, чым першы. Пачаўся ён круглым сталом, прысвечаным расстраляным паэтам 30-х гадоў, паведамляе «Радыё Рацыя». Выступаючы на ім паэт і даследчык літаратуры Міхась Скобла адзначыў, што ўся віна расстраляных паэтаў была ў тым, што яны пісалі менавіта беларускія вершы. – Давесці гэтыя нявыдадзеныя кнігі да варштата Скарыны – гэта проста наш маральны абавязак.