Пасля такога ад сораму трэба сысці ў адстаўку

Беларускім міністрам адукацыі (цяперашняму і папярэднім) трэба сыпаць галаву попелам і прызнавацца ў фіяска. Калі жыхары Беларусі пасля сканчэння школы не могуць звязаць двух слоў па-беларуску, значыцца, з нашай адукацыяй штосьці не так. Акрамя таго, паўстае пытанне: за што атрымліваюць заробак настаўнікі, калі не могуць вучняў навучыць нават самым простым момантам. На конкурсе прыгажосці “Міс Беларусь” жыхарка Слоніма не змагла адказаць па-беларуску на пытанне вядучага пра ўлюбёныя музычныя гурты. Маўляў, тэставанне хоць і праходзіла па-беларуску, але гаварыць не магу.