![]()
Калі б цыгарэты трапілі на рынак, то польская дзяржава страціла б амаль $900 тысяч. 125 тысяч пачак цыгарэт схавалі кантрабандысты ў бляшанках, у якіх павінна была знаходзіцца смала. Кантрабанда знаходзілася ў фуры, якая перасякала беларуска-польскую мяжу праз КПП «Бераставіца-Баброўнікі». Калі б цыгарэты трапілі на рынак, то польская дзяржава страціла б амаль 900 тысяч даляраў па прычыне не аплачаных падаткаў, паведамляе «Польскае радыё». Кіроўцам грузавіка, які быў накіраваны на падрабязны кантроль, быў 53-гадовы расеец. Паводле дакумэнтаў, у прычэпе знаходзіліся больш за 1,5 тысячы бляшанак з смалой.