![]()
Курапаты - гэта адна з кропак, дзе адбываецца барацьба мінулага і будучыні. Год таму пачалася чарговая абарона мемарыяла ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Тады ўдалося спыніць пабудову офіснага будынку, якое пачалося на мяжы з ахоўнай зонай. Каардынатар ініцыятывы „Экперты ў абарону Курапатаў” Марат Гаравы разважае пра тыя падзеі, іх вынікі і высновы, у размове з карэспандэнтам “Радыё Рацыя” Генадзем Барбарычам:- Спаўняецца гадавіна з пачатку чарговага супрацьстаяння вакол Курапатаў. Тады грамадскім актывістам, у першую чаргу з „Маладога Фронта”, удалося абараніць Курапаты, спыніць будаўніцтва чарговага офіснага цэнтра літаральна на мяжы ахоўнай зоны.