«Хай прыходзіць у нашу сэкцыю боксу, сустрэнемся ў сумленным баі»

У Менску разглядаюць справу палiтвязня Сьвятаслава Барановіча. У Маскоўскім судзе Менску распачаўся працэс над будаўніком зь Менску Сьвятаславам Барановічам, якога вінавацяць у зьбіцьці міліцыянта пасьля акцыі «Марш недармаедаў», якая прайшла ў Менску 15 сакавіка 2017 году. Яму пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. Вядзе працэс судзьдзя Сьвятлана Бандарэнка, паведамляе «Радыё Свабода». Пракурор Валерыя Сяргеенка зачытала абвінавачаньне. Паводле зьвестак сьледчых, Барановіч удзельнічаў у «Маршы недармаедаў». Некаторыя ўдзельнікі акцыі былі ў масках і адмовіліся іх зьняць.