![]()
Дыктатар cустрэўся зь Беларускай фэдэрацыяй футболу. Аляксандар Лукашэнка заслухаў 15 лютага даклад пра падрыхтоўку трэнэрскіх кадраў і разьвіцьцё дзіцяча-юнацкага футболу, паведамляе «Радыё Свабода». «Усюды правал. Самы масавы, самы любімы від спорту, для якога, па вялікім рахунку, каб навучыцца гуляць, нічога ня трэба», — цытуе БелТА Лукашэнку. У сустрэчы бралі ўдзел старшыня праўленьня Банку разьвіцьця Беларусі, старшыня Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргей Румас, яго намесьнік у Беларускай фэдэрацыі футболу Юры Курбыка, а таксама беларускія трэнэры — Cяргей Бароўскі, Эдуард Малафееў і Людас Румбуціс.