Берасцейскія курсы «Мова Нанова» наведалі беларусы з Падляшша

«Падляшша+Палессе» – сустрэча пад такой назвай прайшла ў Берасці. Яна была арганізаваная ў межах курсаў Мова-Нанова і сабрала каля пяці дзясяткаў наведнікаў. У якасці гасцей выступілі журналіст тыднёвіка Ніва Ганна Кандрацюк-Свярубская і старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа, паведамляе «Радыё Рацыя». — Мы прыехалі сюды, каб прэзентаваць, што зроблена журналісткай «Нівы» Ганнай Кандрацюк-Свярубскай і яе кніжку. Гэта першая прамоцыя і яна не выпадкова ў Берасці, бо гэта кніжка пра Палессе, а Берасце — гэта цэнтр рэгіёна.