14 лютага 1922 году Патрыярх Маскоўскi блаславiў Урад БНР

У архівах захаваўся афіцыйны ліст Патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Расеі Ціхана да Ўраду БНР. Патрыярх прызнае справядлівай просьбу пашырыць ужываньне беларускай мовы сярод беларускіх вернікаў і піша, што РПЦ прыняла рашэньне дазволіць выкарыстаньне беларускай мовы ў беларускіх праваслаўных епархіях, а таксама што пры будучых прызначэньнях гіерархаў РПЦ на Беларусі будзе аддавацца перавага тым, хто валодае беларускай мовай. У канцы свайго ліста Патрыярх бласлаўляе беларускі народ і ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Ціхан – першы Патрыярх РПЦ пасьля аднаўленьня патрыяршаства, якое адбылося пасьля падзеньня расейскай манархіі.