![]()
Круглы стол з удзелам гісторыкаў будзе прысвечаны юбілею БНР. Аргкамітэт па святкаванні 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі мае намер правесці ў пачатку сакавіка прысвечаны юбілею круглы стол з удзелам гісторыкаў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску 13 лютага паведаміў “Радыё Рацыя” сябра аргкамітэта, культуролаг Вацлаў Арэшка. „Мы з гісторыкам Нінай Стужынскай рыхтуем навуковы круглы стол. Папярэдне, ён адбудзецца 4 сакавіка. Яго назва „БНР — людзі, падзеі, месцы”. Думаю, што нам удасца сабраць гісторыкаў з досыць арыгінальнай і цікавай інфармацыяй”, — адзначыў Арэшка.