![]()
Сяргею Шапрану – 50! Калі я думаю пра тое, колькі ўжо паспеў зрабіць Сяргей Шапран, то адчуванне, што сёння яму спаўняецца не 50, а як мінімум 100 гадоў. А калі размаўляю з ім, то ўражанне, што перада мною – раўналетак. Калі думаю пра тое, колькі яшчэ ён можа зрабіць, дык хочацца, каб Бог адмерыў яму яшчэ як мінімум двойчы па столькі. Адзін працуе як цэлы літаратурны інстытут. Ніхто не зрабіў больш за яго для ўшанавання памяці Васіля Быкава, Генадзя Бураўкіна, Рыгора Барадуліна. Ён быў добрым сябрам для нашых класікаў пры жыцці, ён застаецца ўдзячным унукам пасля іх сыходу.