![]()
Аднаўленьне сынагогі можа адрадзіць габрэйскую абшчыну ў Слоніме. Слонімская сынагога 17 стагодзьдзя трапіла ў лік чатырох найбольш значных сынагог Эўропы, якія патрабуюць тэрміновай рэканструкцыі. Ужо сёлета можа пачацца яе кансэрвацыя, а цягам наступных пяці гадоў — рэканструкцыя. Як аднаўленьне сынагогі можа паспрыяць адраджэньню габрэйскай грамады ў Слоніме і прыцягнуць у горад турыстаў, “Радыё Свабода” расказалі ў беларуска-брытанскай грамадзкай арганізацыі The Together Plan. Больш за 20 год сынагога разбураецца7 лютага ў будынку Палаты абшчынаў брытанскага парлямэнту абмяркоўвалі слонімскую сынагогу.