Уладзімір Някляеў: Я гэткаму лёсу рады

Паэт у Беларусі – больш чым проста паэт, і нават чым проста палітык. «Я не ведаў, як буду паводзіць сябе ў гранічнай сітуацыі: прадаць — не прадаць, стрываць — не стрываць, здацца — не здацца. . . Не думаў, што здольны буду прайсці праз такія фізічныя і псіхалагічныя выпрабаванні, праз якія прайшоў, не надламаўшыся. Аказалася, здольны», - успамінае Уладзімір Някляеў. За ўдзел у «Маршы недармаедаў» у маі Уладзімір Някляеў былі асуджаны на 5 сутак. Калі ж у верасні на Кастрычніцкай плошчы прынёс клятву на вернасць Беларусі, атрымаў 7 сутак. У лістападзе за нібыта заклік да ўдзелу ў апазіцыйнай акцыі падчас інтэрв’ю тэлеканалу «Белсат» яго асудзілі ўжо на 10 сутак.