![]()
Як склаліся лёсы суседзяў, якія 100 гадоў таму здабылі незалежнасць. «Салідарнасць» працягвае серыю публікацый, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 1918-ы стаў годам з’яўлення шэрагу незалежных дзяржаў, што паўсталі на ўскраінах Расійскай імперыі. У самой Расіі пасля разгону Усерасійскага ўстаноўчага сходу ўладу канчаткова захапілі бальшавікі. У блізкай і аддаленай перспектыве гэта перадвызначыла лёс маладых краінаў. Латвійская рэспубліка (1918-1940)18 лістапада 1918 года Народная рада на чале з Карлісам Улманісам і Янісам Чакстэ ў будынку нацыянальнага тэатра абвясцілі незалежнасць Латвійскай Рэспублікі.